topslide

«POMOGUT.BY» - інфармацыйны рэсурс для людзей, якія сутыкнуліся з праблемай наркаманіі. Асноўнай мэтай праекта з'яўляецца практычная дапамога нарказалежным асобам у Рэспубліцы Беларусь і прафілактыка наркаманіі.

Аб якасці водазабеспячэння ў аг. Мухавец

Спецыялістамі прадпрыемства выяўлены перавышэнне дапушчальных гігіенічных нарматываў у вадзе па санітарна-хімічных паказчыках (жалеза, мутнасць, каляровасць). Дадзеныя парушэнні абумоўлены з падключэннем новых абанентаў, што прывяло да павелічэння водаспажывання, чым запраектавана станцыя абезжалезвання ў аг. Мухавец.

У цяперашні час неабходная рэканструкцыя станцыі абезжалезвання. На прадпрыемства маецца праектная дакументацыя па аб'екце «Рэканструкцыя станцыі абезжалезвання ў аг. Мухавец Брэсцкага раёна», кошт рэалізацыі дадзенага праекта 1069,522 тыс. руб, аднак фінансавання для рэалізацыі гэтага праекта на 2020 год не прадугледжана.

На падставу Палажэння аб парадку пераразліку платы за асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, у выпадку іх неаказання або аказання з недахопамі, а так жа пераразліку платы за камунальныя паслугі за перыяд перапынкаў у іх аказанні, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 99, абаненты па заяўным прынцыпе могуць звярнуцца ў КУМПП ЖКГ «Брэсцкае ЖКГ» .

КУМПП ЖКГ «Брэсцкае ЖКГ» рэкамендуе ўжываць ваду пасля кіпячэння, або выкарыстоўваць бутыляваную ваду для падрыхтоўкі ежы і іншых бытавых паслуг.